У Мсціслаўскім раёне п’яны хлопец скраў камбайн і пратараніў ім “МАЗ”
Ён хацеў пакатацца на вялікай машыне па вясковай вуліцы.
Здарэнне адбылося ў вёсцы Мушына. Малады чалавек прыйшоў на працу да свайго бацькі, які працуе вартаўніком на машынным двары. Незачыненая тэхніка, пастаўленая на рамонт, выклікала ў яго інтарэс, паведамляюць horki.info.
Адзін з механізатараў спрабаваў выцягнуць хулігана з кабіны камбайна, аднак не паспеў — камбайн урэзаўся ў “МАЗ”, які стаяў пры дарозе.
Цяпер хлопцу пагражае двайная адказнасць — за ўгон і дарожна-транспартнае здарэнне.