У муніцыпальных выбарах у Італіі ўдзельнічаюць 4 порназоркі
Прычым дзве з іх змагаюцца адна з адной.
Самая праслаўленая з удзельніц выбарнай гонкі — Ілона Сталер, больш вядомая пад творчым псеўданімам Чычаліна. Яна балатуецца ў прыгарадзе Мілана Монцы. Як паведамляе партал DELFI, Чычаліна хоча стаць мэрам. Яе калега Мілі Д'Абрачча (сапраўднае імя Эмілія Кучыньела) ідзе на выбары ў неапалітанскім горадзе Торэ-дэль-Грэка. Спярша яна прэтэндавала на Монцу. Але адмовілася ад барацьбы, калі даведалася, што канкураваць давядзецца з Чычалінай.
У палітыку ірвуцца таксама Луана Борджыя і Аманда Фокс. Абедзве порнаакторкі змагаюцца за кіраванне горадам Таранта ў рэгіёне Апулія.
На фота Ілона Сталер