У МУС абвяргаюць звесткі пра масавую галадоўку на "Валадарцы"

Па звестках праваабаронцаў, 22 лютага вязні аб'явілі масавую галадоўку, пратэстуючы супраць метадаў вядзення следства супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Паведамляецца, што ўсе яны — абвінавачаныя па справе пра дзейнасць арганізаванай злачыннай групы ў Пастаўскім раёне Віцебшчыны. Іх справу слухае Беларускі вайсковы суд.

Па звестках праваабаронцыай з "Платформы", вязні заяўляюць, што  матэрыялы іх справы фальсіфікаваліся, на сведкаў і пацярпелых аказваўся ціск.

У дэпартаменце выканання пакаранняў (ДВП) МУС гэтую інфармацыю абвяргаюць. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў дзяжурнай часці дэпартамента.

Дзяжурная часць ДВП: "Няма такой інфармацыі. Я б ёй валодаў. Упершыню чую. Ды не, у такой колькасці мы рэагуем і дакладваем. Чатырнаццаць чалавек? Не, гэта няпраўда, такога няма!"