У музеі Якуба Коласа ёсць арфаграфічныя памылкі ў экспазіцыі (фота)
Маецца на ўвазе музей у вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна, які быў нядаўна адноўлены.
На жаль, у экспазіцыю музея трапілі “ачапяткі”. Напрыклад, пад фатаздымкам, дзе класік беларускай літаратуры знаходзіцца ў атачэнні дзяўчын у школьнай форме, стаіць подпіс: “Я. Колас з вунямі трэцяга прыходскага вучылішча”. Літара “Ч” чамусьці знікла.
