У музейнага комплекса “Мірскі замак” з'явілася дырэктарка

Цяпер яго вынікі зацверджаныя. Брэстаўчанка Вольга Папко перамагла, дзякуючы высокай кампетэнтнасці, мяркуе газета “Вечерний Брест”.

Спадарыня Папко — кандыдат гістарычных навук, валодае англійскай, нямецкай, польскай мовамі. Была на стажыроўцы ў Заходняй Еўропе. Вольга Папко мае некалькі грунтоўных прац у галіне радзівілазнаўства. Многія яе працы напісаныя на беларускай мове, якой яна свабодна валодае. Апошнім часам спадарыня Папко займала пасаду дацэнта кафедры філасофіі і культуралогіі Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта. 

Міністэрства культуры паставіла перад новым дырэктарам задачу — падняць у Мірскім музеі ўзровень навуковай працы. Сабе дырэктарка намеціла яшчэ і папулярызатарскі праект — яна хоча зладзіць на 200-я ўгодкі паходу Напалеона рэканструкцыю бітвы пад Міром.