У Мытным саюзе з’явіцца спецыяльнае “міністэрства”

Мяркуецца, што ў савет камісіі ўвойдуць віцэ-прэм’еры трох краін (ад Беларусі гэта Сяргей Румас). Па некаторых звестках, ведамства можа ўзначаліць міністр прамысловасці і гандлю Расіі Віктар Хрыстэнка.

Паводле папярэдніх звестак, бюджет камісіі Мытнага саюза складзе 50-60 мільёнаў долараў. Ужо вядома, што сама камісія будзе размяшчацца ў Маскве, суд ЕўрАзЭС перавядуць у Мінск, а Еўразійскі банк будзе працаваць у Алматы, паведамляе tengrinews.kz