У Нарвегіі два грузавікі зваліліся з 60-метровай вышыні (відэа)
Відэа зняў яшчэ адзін нарвежскі кіроўца.
Ролік з інцыдэнтам з'явіўся ў інтэрнэце. Паводле папярэдніх звестак, цягач быў абуты ў летнія шыны, і таму саслізгнуў на абледзянелым участку горнай дарогі, адзначае auto.onliner.by.
Пасля таго як фуру, якая ішла на буксіры, пачало заносіць направа, яе кінула на агароджу — тая не вытрымала. Грузавыя машыны перакуліліся некалькі разоў, перш чым дасягнуць дна прорвы.
Адзін з кіроўцаў паспеў выскачыць з аўтамабіля. Другі выжыў пасля падзення з 60-метровай вышыні. Ён атрымаў некалькі пераломаў. Стан кіроўцы ацэньваецца як стабільны.