У Нацбанку не плануюць адмяняць продаж валюты па пашпарце
Гэтую меру тлумачаць неабходнасцю кантраляваць валютныя плыні.
Нагадаем, што продаж валюты толькі па пашпарце быў уведзены летась падчас фінансавага крызісу і ажыятажнага попыту на валюту. Апошнія месяцы ажыятажу няма, але і адмяняць пастанову Нацбанк не спяшаецца. У прэс-службе кажуць, што ў пастанове не быў абазначаны тэрмін заканчэння яе дзейнасці.
Прэс-служба Нацбанка: "Скажам, тут не толькі попыт уплывае. Гэта трэба каб адсочваць, куды валюта ідзе. Калі вы купляеце штомесяц некалькі тысяч долараў, то зразумела, што гэтая валюта ідзе за мяжу на куплю шырспажыўтавараў".
У сувязі з гэтым Нацбанк нават не разглядаў магчымасць адмены леташняй пастановы.
Фота — interfax.by