У Астравецкім раёне фура з мясам спаўзла ў Вілію і патанула (фота)
Прычынай аварыі стаў бардзюрны камень, на які наскочыла "Сканія", нагружаная мясапрадуктамі.
Здарэнне адбылося 20 лютага, піша "Рэгіянальная газета". Машына ехала з пункта пропуску "Катлоўка" ў бок Полацка. Кіроўца паспеў выбрацца, нават не намачыўшы адзення. Машына правалілася пад лёд.
Фота: Рэгіянальная газета