У непрацуючага гамельчука знайшлі 19 чыгунных кратак
26-гадовы жыхар райцэнтра Карма вёз іх у напрамку Расіі без суправаджальных дакументаў.
Каля вёскі Барбараўка Хоцімскага раёна яго “Фальксваген” затрымалі супрацоўнікі ДАІ, паведамляе магілёўская міліцыя.
Нагадаем, што днямі дырэктар дарожна-маставога прадпрыемства Магілёва Юрый Аўдзеенка скардзіўся на масавыя крадзяжы люкаў і кратак. Страты ад крадзяжоў склалі больш за 145 млн рублёў. У горадзе 190 незакрытых люкаў і процьма ліўневых сцёкаў без кратак.