У непрызнаным Прыднястроўі праходзяць выбары кіраўніка
70-гадовы Ігар Смірноў, які ўзначальвае самаабвешчаную рэспубліку з 1991 года, балатуецца ў пяты раз.
259 участкаў адкрыліся ў 7:00 па мясцовым часе. Колькасць выбаршчыкаў складае 400 тысяч чалавек. Для прызнання выбараў адбыўшыміся неабходны ўдзел не менш за паловы электарату.
Акрамя Смірнова ў выбарах удзельнічаюць яшчэ пяць кандыдатаў. Сярод іх старшыня Вярхоўнага Савета Анатоль Камінскі, экс-спікер Яўген Шаўчук і лідар мясцовых камуністаў Алег Хоржан, паведамляе ВВС.