У Нідэрландах расійскага шпіёна могуць асудзіць на 15 гадоў

Як перадае РБК, пракуратура патрабуе прысудзіць экс-дыпламата на 15 гадоў зняволення. 61-гадовы Райманд Путэрай прадаваў сакрэтныя дакументы Еўрасаюза і NАТО сямейнай пары Аншлаг з Нямеччыны, якія былі расійскімі шпіёнамі.

Таксама дыпламата вінавацяць у карупцыі, адмыванні грошай і незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі.

Путэрай быў віцэ-консулам Нідэрландаў у Ганконгу, з 2008 года працаваў у Гаазе. Затрымалі яго 24 сакавіка 2012 года. Следства мяркуе, што дыпламат сем гадоў перадаваў канфідэнцыйную інфармацыю сям'і Аншлаг, якую затрымалі спецслужбы Нямеччыны за 20-гадовую дзейнасць на карысць савецкай, а потым расійскай разведкі.

Фота — time.com