У нядзелю павышаюцца кошты на імпартныя цыгарэты
Павышэнне складзе ад 8% да 38%.
Такое рашэнне прынятае пастановай Міністэрства эканомікі №160 ад 29 верасня.
Кошты павышаюцца па 12 пазіцыях з 30, адзначае БелаПАН. У прыватнасці, цыгарэты Aroma Rich будуць каштаваць 12.600 рублёў, Davidoff — 14.300 рублёў, Dunhill — 15.000 рублёў, Glamour (Pinks, Menthol, Aroma) — 9.000 рублёў, Kent Convertibles — 9.050 рублёў, Pall Mall Superslims — 6.500 рублёў, Richmond — 16.500 рублёў, Sobranie — 20.000 рублёў, Vogue — 14.150 рублёў, West Fusion — 6.700 рублёў.
Нагадаем, апошні раз цыгарэты даражэлі 20 верасня. Тады кошты на іх выраслі на 10—30%.