У Нямеччыне карова ўцякла з фермы, каб не трапіць на бойню

Карова па мянушцы Івон уцякла ў канцы траўня разам са сваім цялём. Яна здолела нават прарвацца праз агароджу з дратоў пад напружаннем. Цяля неўзабаве вярнулася, а вось яго маці хавалася ў лясах, апавядае пра гэты выпадак ВВС. Мяркуецца, што яна прыбілася да статку аленяў і таму выжыла.

Зрэшты, аднойчы яна нечакана выскачыла на дарогу перад паліцэйскай машынай. У яе стралялі, але смелая істота і тут здолела ўцячы. Цяпер яна мірна дажыве свой век у прытулку для жывёл. Яго супрацоўнікі ўжо заплацілі гаспадарам Івон 700 еўра ў якасці кампенсацыі.