У Оршы на журналіста і грамадскага дзеяча завялі крымінальную справу
Мікалая Петрушэнку абвінавачваюць у "знявазе прадстаўніка ўлады".
Як паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, падставай стаў артыкул Петрушэнкі, размешчаны 8 жніўня на сайце nash-dom.info пад назвай "Педафіл атрымліваў прэміі за лепшыя дзіцячыя пляцоўкі". Публікацыя была размешчана ў раздзеле "Блогі".
У пастанове за подпісам старшага следчага Шчарбянка адзначаецца, што аўтар артыкулу напісаў пра намесніка старшыні аршанскага гарвыканкама, які, нібыта, падазраецца ў спрыянні дзейнасці педафіла. Тым самым Петрушэнка "публічная зняважыў" чыноўніка.
Як адзначае Радыё Свабода, Мікалай Петрушэнка з абвінавачаннем ня згодны і збірае доказы ў сваю абарону.
Фота — svaboda.org, baj.by
