У Падмаскоўі злавілі ўдзельніка “Банды Марозава”

Аляксандр Кушняроў уваходзіў у “Банду Марозава”, самую крывавую ў Беларусі злачынную групоўку. У пачатку 1990-ых за двайное забойства яму прысудзілі расстрэл, а пазней пакаранне замянілі на 15 год пазбаўлення волі. Свой аўтарытэт Саша Кушнер заваёўваў у беларускіх турмах і паступова вылучыўся на ролю глядзельніка.

На мінулым тыдні самы аўтарытэтны ў Расіі злодзей у законе Аслан Усаян, болей вядомы пад мянушкай Дзед Хасан, каранаваў пяць новых злодзеяў у законе, у ліку якіх быў глядзельнік за Беларуссю Саша Кушнер.

Пакуль незразумела, з чым звязаны такі аператыўны арышт: альбо расійскім праваахоўнікам пашанцавала, альбо яны дзейнічалі на апераджэнне. Некаторыя спецыялісты мяркуюць, што каранацыя, якую правёў Дзед Хасан, магла прывесці да новых крымінальных разборак, паведамляе baltinfo.ru