У Парагваі за масавую бойку з поля выдалілі 36 футбалістаў (відэа)
Такое рашэнне прыняў галоўны арбітр матчу чэмпіянату Парагвая сярод юнацкіх камандаў "Тэніентэ Фарына" — "Лібертад".
Чырвоныя карткі былі паказаныя ўсім асноўным і запасным футбалістам камандаў, паведамляе goals.by. Прычынай для масавага выдалення стала бойка, якая пачалася за пяць хвілінаў да канца гульні.
Першапачаткова за неспартыўныя паводзіны суддзя выдаліў толькі двух футбалістаў. Адмовіўшыся пакідаць поле, яны працягнулі бойку, пасля чаго да іх далучыліся астатнія гульцы.
Пасля гэтага інцыдэнту ўсе футбалісты абедзвюх камандаў не змогуць выйсці на поле ў матчы наступнага тура.
Фота — raccoon-inc.blogspot.com