У Парагваі згатавалі самы вялікі ў свеце хот-дог
Яго даўжыня склала амаль 204 метры, а вага – 265 кілаграмаў.
Акцыя, у якой прынялі ўдзел 245 кухараў, адбылася недалёка ад сталіцы краіны. Вага бутэрброда з сасіскай, прыгатаванага на адмысловай газавай пліце, склала 265 кг., 120 кг. з якіх прыйшлося на сасіску і 145 – на булачку.
Пасля таго, як страва была згатаваная, больш за дзве тысячы чалавек змаглі яе бясплатна паспрабаваць.
Гэты сусветны рэкорд, занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса, прыкметна перавысіў папярэдні, усталяваны ў іспанскім горадзе Малага. Тады даўжыня хот-дога склала ўсяго 150 метраў.
Нагадаем таксама, што сёння ў ЗША адзначаецца Дзень хот-дога.