У пасажыркі цягніка "Мінск — Варшава" забралі 14 тыс. долараў і 7 тыс. еўра
Падчас мытнага афармлення на беларуска-польскай мяжы ў жыхаркі Мінскага раёна знайшлі незадэклараваную валюту.
50-гадовая пасажырка цягніка падчас апытання заявіла, што вязе з сабой каля 7 тысяч долараў і 300 еўра. Аднак высветлілася, што ў яе валізцы валюты значна больш — 24 тысячы долараў і больш за 7 тысяч еўра, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, у адпаведнасці з мытным заканадаўствам без дэкларавання дазваляецца вывозіць не больш за 10 тысяч долараў.