У Паўночнай Карэі пачалася цырымонія пахавання Кім Чэн Іра
Чакаецца, што на ёй будуць прысутнічаць сотні тысяч жыхароў краіны.
Аб тым, як будзе праходзіць цырымонія, вядома вельмі мала. Замежныя дэлегацыі на ёй прысутнічаць не будуць. У сераду, як мяркуецца, пройдзе жалобная працэсія - так было ў 1994 годзе, калі хавалі бацьку Кім Чэн Іра – Кім Ір Сэна.
Увесь цырыманіял можа расцягнуцца на два дні. Як і тады, жалобныя цырымоніі будзе сімвалізаваць пераход кіраўніцтва краінай да новага кіраўніка – юнага сына Кім Чэн Іра, Кім Чэн Ыну, інфармуе ВВС.