У пажары на агракамбінаце "Дзяржынскі" загінулі 40 тысяч куранятаў (фота)

Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі.

Навіцкі: "У момант загарання на месцы знаходзіліся дзяжурны электрык і дзве птушніцы. Пачуўшы. як спрацавала сігналізацыя, работнікі птушкафабрыкі кінуліся да будынка, але зайсці ўсярэдзіну не змаглі з-за моцнага задымлення і языкоў полымя. Электрык пры спробе трапіць усярэдзіну атрымаў вострае атручанне ўгарным газам. Ён шпіталізаваны, яго жыццю нічога не пагражае. Вартаўнік у гэты час выклікаў падраздзяленні МНС. Агонь быў лівідаваны за 40 хвілінаў. У выніку пажару быў знішчаны ўцяпляльнік на сценах бройлернага цэха. Загінулі суткавыя кураняты — каля 40 тысяч".

Прычына загарання ў наш час высвятляецца.

Фота — 112.by