У пажары на ферме ў Шумілінскім раёне загінуў вартаўнік

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, то выявілася, што гарыць блок падсобных памяшканняў. На ліквідацыю полымя спатрэбілася каля 20 хвілінаў. У падсобцы і знайшлі труп вартаўніка. Імаверна, ён задыхнуўся ў дыму. Прычыны пажару і шкода вызначаюцца.

На ферме знаходзіліся 184 каровы. Жывёлы не пацярпелі, іх нават не спатрэбілася эвакуяваць, паведамляе сайт МНС.