У Петрыкаўскім раёне аднаногі кіроўца наехаў на 16-гадовую дзяўчыну

Інвалід 1-й групы кіраваў аўтамабілем "Фальксваген Пасат", не маючы вадзіцельскага пасведчання (раней яго пазбавілі правоў за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення). Мужчына не саўладаў з кіраваннем, выехаў на сустрэчную абочыну, дзе ішла дзяўчына, паведамляе БелаПАН.