У Пінскім аўтобусным парку не хапае больш за 20% кіроўцаў
Як вынік — скарачэнне рэйсаў і перапоўненыя аўтобусы ў гадзіны пік.
Як паведамляе газета “Полесская правда”, сёлета з-за адміністратыўнага рэгулявання коштаў на перавозкі арганізацыя панесла страты на суму больш за 4 мільярды рублёў. За два гады ў ААТ “Пінскі аўтобусны парк” колькасць кіроўцаў скарацілася больш чым на 20% — людзей не задавальняе заробак і яны звальняюцца.
Каб выправіць сітуацыю, кіраўніцтва аўтапарка стымулюе сваіх работнікаў працаваць звыш усталяваных нарматываў і аплачвае перапрацоўку ў 4-х кратным памеры. Дарэчы, сярэдні заробак кіроўцы гарадскога аўтобуса ў Пінску складае 5,6 мільёнаў рублёў, а кандуктара 3,3 мільёна рублёў. Праўда сплочваюцца яны ў асноўным за кошт крэдытаў і субсідыяў з бюджэту.