У Пінскім кінатэатры пакажуць мультфільм з цыклу “Мы жывем ў Расіі”
Пінскі кінатэатр “Перамога” пакажа чарговую серыю мульціка “Гара самацветаў” расійскай вытворчасці.
У рэкламе да мультфільма малым пінчукам паведамляюць, што “Гара самацветаў” — гэта пяць анімацыйных фільмаў прысвечаных аднаму са шматлікіх народаў Расіі. Кожную серыю цыкла пачынаюць адны і тыя ж словы — “Мы жывем у Расіі”.