У Пінскім раёне адмысловая камісія ацэніць шкоду, нанесеную градам

Моцная залева з градзінамі памерам з грэцкі арэх знішчылі ўраджай на гародах жыхароў дзясятка вёсак, акрамя таго былі значна пашкоджаны пасевы на палях мясцовых сельгаскааператываў.

Улады Пінскага раёна стварылі адмысловую камісію, якая правядзе ацэнку шкоды, нанесеную стыхіяй прыватным падворкам і сельгаскааператывам раёна.