У Пінскім раёне за грошы NATO пабудавалі гідраметэаралагічную станцыю

З дапамогай гэтай станцыі спецыялісты змогуць прагназаваць паводкавую сітуацыю ў рэгіёне. Прычым, вынікі вымярэнняў можна будзе адсачыць праз інтэрнэт у online-рэжыме.

Дарэчы, праект ажыццяўляецца пры падтрымцы еўрапейскай ініцыятывы "Навакольнае асяроддзе і бяспека", а таксама праграмы NАТО "Навука дзеля міру".