16-гадовага падлетка паставілі за няспраўны станок — ён адрэзаў пальцы
Гэтая скандальная гісторыя здарылася на фабрыцы “Пінскдрэў-Адрыяна”.
Як піша ў аўторкавым нумары газета “Пінскі веснік”, 16-гадовага падлетка незаконна ўзялі на працу. Яго дапусцілі да яе без адпаведнай падрыхтоўкі, навучання і тлумачэння правілаў тэхнікі бяспекі. Акрамя таго, станок, за які яго паставілі працаваць, быў у тэхнічна няспраўным стане.
Сукупнасць гэтых парушэнняў прывяла да траўмы рукі і падлетку давялося ампутаваць два пальцы. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да дзвюх службовых асобаў прадпрыемства.