У Пінску 230 год таму пабудавалі касцёл для камуністаў (фота)

На тэрыторыі Беларусі кляштар і касцёл ордэна камуністаў існаваў толькі ў Пінску. Згодна са статутам, члены ордэна жылі камунай, мелі агульную касу даходаў і вялі супольную гаспадарку.

У ХVIII  стагоддзі ордэн прыйшоў у заняпад, ягоных манахаў пераразмеркавалі ў кляштары іншых каталіцкіх ордэнаў. А храм братоў-камуністаў у Пінску пераасвяцілі ў 1860 годзе ў касцёл Святой Тройцы, які дзейнічаў да 1960 года.

Пазней ён выкарыстоўваўся як склад рознымі пінскімі арганізацыямі. І толькі ў 1980 годзе будынак былога касцёла аднавілі і адкрылі ў ім Гарадскую канцэртную залу.