У Пінску абаронцы жывёлаў зладзілі шэсце з плакатамі (фота)

Акцыю арганізавала Пінская грамадская арганізацыя “Ахова жывёлаў”. Удзел у мерапрыемстве прынялі выключна жанчыны і дзяўчыны, якія неслі выявы котак і сабачкаў з заклікамі звярнуць увагу на бадзяжных жывёлаў.

Цікава, што фармат акцыі называўся “марш-кідок з плакатамі”.