У Пінску адкрылася фотавыстава Зоф’і Хамянтоўскай (фота)

У экспазіцыі прадстаўлены рэпрадукцыі здымкаў Пінска і яго ваколіц з 1925 па 1945 гады. На адкрыццё мерапрыемства прыехалі арганізатары праекту з польскага фонда “Археалогія фатаграфіі” і Польскага інстытута ў Мінску, прадстаўнікі польскага кансулята з Брэста.

Зоф’я Хамянтоўская нарадзілася і выхоўвылася на Піншчыне. У фондах пінскага Музея беларускага Палесся нават ёсць арыгінальныя фотаздымкі яе аўтарства.