У Пінску адзначылі Дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў (фота)
Каля памятнага знака на месцы былога канцлагера сабраліся дзясяткі пінчукоў.
Многія з іх падчас Другой сусветнай вайны былі кінутыя ў нямецкія канцэнтрацыйныя лагеры. Былыя вязні ўсклалі кветкі да мемарыяла і распавялі аб неверагодных пакутах, праз якія ім прыйшлося прайсці.
Міжнародны Дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў адзначаецца 11 красавіка. Менавіта ў гэты дзень вязні лагера Бухенвальд паднялі паўстанне, раззброілі і ўзялі ў палон 200 ахоўнікаў, а 12 красавіка на дапамогу паўстанцам прыйшлі амерыканскія войскі.


