У Пінску адзначылі гадавіну аварыі на "Пінскдрэве" (фота)

Перад сотняй сабраўшыхся пінчукоў са словамі прабачэння выступіла кіраўніцтва гораду і новы генеральны дырэктар холдынгу. На сцяне галоўнага офісу прадпрыемства адкрылі мемарыяльную шыльду з імёнамі загінуўшых.

Усіх жадаючых прапусцілі да месца катастрофы. Зараз, замест зруйнаванага выбухам будынка цэха ДСП, пабудавалі склад гатовай прадукцыі. Гарадскія ўлады абяцалі штогод 25 кастрычніка ладзіць жалобныя мерапрыемствы ў памяць аб загінуўшых.