У Пінску для пенсіянераў абвясцілі бясплатны праезд
Мясцовы аўтобусны парк зрабіў такі падарунак людзям сталага веку на адзін дзень.
1 кастрычніка ў межах правядзення Дня сталых людзей яны атрымаюць права бесплатнага праезду на гарадскіх, прыгарадных і ўнутрыабласных аўтобусных маршрутах перавозчыка.
Каб скарыстацца прадстаўленай льготай, пасажыр павінен паказаць кандуктару пенсійнае пасведчанне.