У Пінску камуністы зладзілі шэсце і мітынг (фота)
Гэта адзіная палітычная сіла, якая ладзіць масавыя мерапрыемствы ў сталіцы Палесся.
Адзначыць дзень кастрычніцкай рэвалюцыі на галоўную плошчу горада прыйшлі некалькі соцень пінчукоў — прадстаўнікі працоўных калектываў, ветэранскіх арганізацыяў, піянеры і сябры БРСМ.
Усклаўшы кветкі правадыру рэвалюцыі, дэманстранты калонай рушылі па гістарычным цэнтры горада да помніка ў гонар забітых балахоўцамі бальшавікоў. Там адбыўся святочны мітынг. На ім выступоўцы цытавалі словы кіраўніка Беларусі, што кастрычніцкая рэвалюцыя — гэта падмурак незалежнасці нашай краіны. Падчас мітынгу некалькі дзясяткаў шкаляроў прынялі ў піянеры і БРСМ.


