У Пінску касірка Дома культуры скрала 16 мільёнаў рублёў

Пры праверцы фінансавых дакументаў выявілі, што з 2008 года зламысніца скрала 16 мільёнаў рублёў. Па гэтай справе ўжо адбыўся суд, які прыгаварыў былую касірку да 2 год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прысуду і канфіскацыяй маёмасці. Варта дадаць, што жанчына вярнула скрадзеныя грошы.