У Пінску нарэшце адкрыўся пункт прыёму іртутных лямпаў
Аднак працуе ён толькі ў будзённыя дні з 10 да 14 гадзінаў.
Раней пінчукі, якія дбаюць пра навакольнае асяроддзе, мусілі везці свае энергазберагальныя лямпы ды іртутныя тэрмометры ажно ў Кобрын. Цяпер іх можна здаць у спецыяльны пункт “Другчармета”. Што праўда, бясплатна — грошай за здадзеныя лямпачкі і градуснікі не даюць.