У Пінску пачалася рэканструкцыя касцёла Карла Барамея (фота)

На рэканструкцыю ўстановы з бюджэтаў розных узроўняў выдаткавана каля пяці мільярдаў рублёў. Плануецца, што да  касцёлу будзе прыбудавана шкляная галерэя, якая будзе злучаць старажытныя сцены з новым будынкам адміністрацыі і гардэробнай.

Акрамя таго, будаўнікі правядуць капітальны рамонт канцэртнай залы с заменай сцэнічнага абсталявання. Арганізатары рэканструкцыі сцвярджаюць, што ўсе змены ўзгоднены з Міністэрствам культуры.