У Пінску пачалі рамантаваць будынак, у якім выкладаў Якуб Колас (фота)

За савецкім часам тут месціўся псіхдыспансер. Пасля працяглы час будынак быў закінутым, а цяпер у ім абсталююць офісныя памяшканні.

На сцяне будынку ёсць надпіс “Рэстаўрацыя”, аднак выглядае ён недарэчна: ужо цяпер бачна, што новы ўласнік змяншае аконныя праёмы, каб усталяваць сучасныя шклопакеты.