У Пінску праходзіць шахматны турнір у гонар Сямёна Фурмана
Славуты гросмайстар — ураджэнец гэтага гораду.
Фурман выявіў сябе як выбітны шахматны тэарэтык, быў дарадцам ў Міхаіла Батвінніка, Тыграна Петрасяна і Віктара Карчнога. А з 1969 года Сямён Фурман стаў трэнерам Анатоля Карпава.
У Пінскім шахматным клубе мясцовая габрэйская грамада ладзіць чарговы шахматны мемарыял у гонар знакамітага земляка, на які з’ехаліся мацнейшыя шахматысты з усёй Беларусі. У праграме спаборніцтваў запланаваны турніры класа А, В і С, у якіх прымуць удзел маладыя шахматысты, шахматысты-ветэраны і майстры.