У Пінску праходзіць міжнародны тэнісны турнір (фота)
Міжнародны юнацкі турнір “Pinsk Оpen” пачаўся на пінскіх кортах.
У спаборніцтве прымаюць удзел наймацнейшыя маладыя тэнісісты з васьмі краінаў — Беларусі, Расіі, Украіны, Грузіі, Малдовы, Літвы, Латвіі ды Бельгіі.
"Pinsk Open" — адзіны беларускі турнір для юнакоў і дзяўчат ва ўзросце да 16 гадоў. Турнір уваходзіць у каляндар еўрапейскіх спаборніцтваў "Tennis Europe" і мае ІІ катэгорыю Еўрапейскай тэніснай федэрацыі.


