У Пінску спісы п’яных кіроўцаў будуць публікаваць штоквартальна

Такім чынам мясцовыя ўлады намагаюцца паўплываць на сумленне правапарушальнікаў. Нагадаем, напрыканцы лютага сайт гарвыканкаму і газета “Пінскі веснік” апублікавалі спіс з прозвішчамі 62 кіроўцаў, якіх некалькі разоў затрымлівалі п’янымі за рулём.