У Пінску стварылі 53 камісіі па барацьбе з п’янствам.
Яны будуць працаваць на гарадскіх прадпрыемствах.
Такім чынам мясцовыя ўлады спрабуюць перамагчы “зялёнага змія”. З пачатку года ў Пінску больш як 5 тысяч чалавек прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці за распіванне алкаголю ў грамадскіх месцах. Каля дзвюх з паловай тысяч пінчукоў пабывалі ў медвыцвярэзніку. 16 — увогуле памерлі ад атручвання спіртовымі напоямі.