У Пінску судзілі прадпрымальніка, які вазіў з Расіі порах

Як піша газета “Вечерний Брест”, у Пінску няма спецыялізаванай крамы па продажу паляўнічых боепрыпасаў, таму за імі трэба ездзіць у Брэст ці Мінск. Прадпрымальнік, які вырашыў дапамагчы сябрам, не меў адпаведнай ліцэнзіі. Гэтым і скарысталіся супрацоўнікі спецслужбаў, якія правялі кантрольную закупку пораха.