У Пінску супрацоўнікі ЖЭСу ўсталявалі муляж гадзінніка з боем
Такім чынам камунальнікі ўпрыгожваюць горад малымі архітэктурнымі формамі.
Двухметровы драўляны гадзіннік з’явіўся ў адным з пінскіх двароў. Замест зязюлі з ягонага акенца вылазіць белы певень, а цыферблаты хранометра сімвалічна паказваюць розны час.
