У Пінску ўпершыню за апошнія 14 год адкрылі новы дзіцячы садок (фота)
На будаўніцтва пайшло больш за 30 мільярдаў рублёў. У дзіцячым садку ёсць басейн і вялікія гульнявыя пляцоўкі, абсталяваны нават кампутарны клас.
Што праўда, садок адразу атрымаўся перапоўненым. Па праекце ён разлічаны на 170 дзетак, але ўжо ў першы год у ім будзе выхоўвацца 220 дашкольнікаў.



Цікава, што амаль такі ж дзіцячы садок амаль адначасова адкрылі і ў аграгарадку Ліноўскі, што на Пружаншчыне. Але ён разлічаны толькі на 95 выхаванцаў, і пабудавалі яго за 23 мільярды рублёў.

Дзіцячы садок у Ліноўскім. Знайдзіце 10 адрозненняў! Фота: www.budni.by.
Фота: Еўрарадыё.