У Пінску ўтвораны рэгіянальны цэнтар кантролю транспартнай дзейнасці
Аб гэтым на сустрэчы з пінскімі перавозчыкамі заявілі прадстаўнікі абласной транспартнай інспекцыі.
Чыноўнікаў хвалюе несумленная канкурэнцыя з боку прыватных пасажыраперавозчыкаў, таму менавіта да іх будзе прыцягнута ўвага новай структуры. Акрамя таго, падобныя цэнтры будуць працаваць у Брэсце, Івацэвічах, Бярозе, Століне, Лунінцы.
Да прыкладу — праезд з Пінску да Мінску на прыватнай маршрутцы каштуе 25-30 тысяч рублёў, а ў дзяржаўнага аўтапарка каля 50 тысяч рублёў.