У Пінску з дапамогай генетыкі выяўляюць перспектыўных спартоўцаў

Як паведамляе тэлеканал “Варяг”, з 2010 года пры Палескім дзяржуніверсітэце працуе навуковая лабараторыя лангіцюдыяльных даследаванняў. Асноўнымі кліентамі ўстановы з’яўляюцца беларускія і расійскія спартоўцы, якім спецыялісты на аснове аналізу ДНК рэкамендуюць абраць аптымальны від спорту, тып фізічных нагрузак і мадэлі харчавання.