У Пінску з-за адсутнасці грошай скарачаюць аўтобусныя маршруты
Пінскі аўтобусны парк вырашыў скараціць працягласць найбольш папулярных у горадзе маршрутаў №5 і №6.
Ад 1 лістапада “пяцёркі” і “шасцёркі” не будуць ездзіць у новы мікрараён “Вясёлкавы”. Акрамя таго, маршрут № 29 закрыюць увогуле.
Аб гэтым рашэнні кіраўнік аўтапарку Іван Рэбкавец, паведаміў праз газеце “Пінскі веснік”. Наракаючы на цяжкі эканамічны стан прадпрыемства і праблему з кіроўцамі і кандуктарамі, спадар Рэбкавец выказаў спадзяванне на паразуменне з боку пасажыраў.