У Пінску за відэа са сметніцай на галаве звольнілі ахоўнікаў
Кіраўніцтва заявіла, што яны "выкарысталі службовую апаратуру ў асабістых мэтах і нанеслі шкоду іміджу кампаніі".
Нагадаем, у красавіку ў пінскім “Еўраопце” на галаву касіркі нечым абураная пакупніца надзела сметніцу з чэкамі. Інцэндэнт зафіксавала камера відэаназірання.
Як паведамляе сайт ipinsk.by, кіраўніцтва "Еўраопта" правяло ўнутранае раследванне і высветліла, што апублікавалі ў інтэрнеце відэа з камеры назірання два ахоўнікі. Парушальнікаў карпаратыўнай этыкі звольнілі.